Усе навіны

Стэфановіч увайшоў у пяцёрку найлепшых снайпераў у гісторыі Экстралігі

2 снежня, 10:09

Дубль у вароты «Ліды» дазволіў форварду «Металурга» Міхаілу Стэфановічу падняцца на пяты радок у рэйтынгу лепшых снайпераў чэмпіянату ў гісторыі.

Нападнік закінуў 238-ю і 239-ю шайбы і абышоў у рэйтынгу трэнера «Магілёва» Аляксандра Мацярухіна.

На першым месцы знаходзіцца Аляксандр Жыдкіх з 307-ю шайбамі.