Усе навіны

Журналіст Бажко: «Калі Коласаў на такім узроўні ўвесь сезон правядзе, то адправіцца ў НХЛ»

10 снежня, 14:20

Журналіст КХЛ ТБ Арцём Бажко пракаментаваў выступ беларусаў, якія ўдзельнічаюць у Матчы зорак КХЛ.

– Віталя Пінчука і Аляксея Коласава заўзятары зноў выбралі на Матч зорак. Як табе іх гульня ў гэтым сезоне?

– Давай пачнем з Коласава. На мой погляд, ён пакуль ушчэнт выйграе канкурэнцыю ў Дылана Фергюсона. Аляксей – відавочны першы нумар у мінскім «Дынама». І 5-6 матчаў Коласаў выцягнуў у адзіночку. Нядаўна каментаваў выязную гульню з «Адміралам», і тое, што вытвараў Коласаў у першым перыядзе – проста фантастыка! Менчукі вельмі шмат гулялі ў меншасці. Так, адну шайбу прапусціў, але выцягнуў раз пяць, і гэта дазволіла камандзе перамагчы.

З такіх гульняў успамінаецца матч са СКА, дзе мінчане таксама змаглі здабыць перамогу. Вельмі цікавы матч быў у Хабараўску нядаўна. Там саступілі 1: 2, але, калі б не Коласаў, маглі 6-7 шайбаў прапускаць. Так што Коласаў – прыгажун, выдатна прагрэсуе. Думаю, калі на такім узроўні ўвесь сезон правядзе, то адправіцца ў НХЛ, – сказаў Бажко.