Усе навіны

Каманда Пінчука і Коласава прайграла фінал Матча зорак КХЛ

10 снежня, 21:25

Дывізіён Тарасава, куды увайшлі два беларускія гульцы мінскага «Дынама» – нападаючы Віталь Пінчук і брамнiк Аляксей Коласаў, прайграў дывізіёну Харламава пасля булітаў у фінальнай гульні Матчу зорак КХЛ (8:7).

Нападаючы мінскага «Дынама» Віталь Пінчук адзначыўся голам за дывізіён Тарасава: шайба беларуса стала другой для каманды і зраўняла лік перад перапынкам. Брамнік «зуброў» Аляксей Коласаў абараняў вароты зборнай дывізіёна ў другім перыядзе і ў серыі пасляматчавых кідкоў.

Раней дывізіён Баброва Уладзіміра Алістрава абыграў дывізіён Чарнышова Яўгена Лісаўца ў матчы за трэцяе месца (7:4).