Усе навіны

У гульца «Дынама» Пінчука пералом кісці

16 снежня, 20:27

Нападаючы мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Віталь Пінчук падчас учорашняга матчу на Кубку Першага канала атрымаў траўму.

Сёння стала вядома, што ў Пінчука пералом кісці. Таму форвард прапусціў сённяшні матч супраць «Расіі 25». Больш за тое, паводле папярэдніх дадзеных, яму спатрэбіцца месяц на аднаўленне.

У бягучым сезоне КХЛ Пінчук правёў 37 матчаў, у якіх адзначыўся 9 закінутымі шайбамі і 12 разультатыўнымі перадачамі.