Усе навіны

Захараў пра паразу ад Латвіі ў 2005-м: «Шкада, што Мезіна і Цыплакова не было. І судзейства было жахлівае»

21 снежня, 11:38

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Захараў узгадаў аб алімпійскай кваліфікацыі супраць зборнай Латвіі ў 2005 годзе.

Нагадаем, у фінале алімпійскай кваліфікацыі на Гульні ў Турыне беларусы за 5 хвілін да канца матча абыгрывалі латышоў (4:2). Але потым за 140 секунд прапусцілi тройчы і засталiся без Алімпіяды.

– Не трэба было браць гэты тайм-аўт. Бо за тры хвіліны да канца матча загарэлася камерцыйная паўза, мы з хлопцамі дамовіліся, што пераходзім на два звяны. Папрасіў іх сабрацца. Навошта мне пасля камeрцыйнай паўзы яшчэ браць 30 сeкунд?

Я б узяў за хвіліну-паўтары да канца гульні. А мне прад'яўлялі пасля паразы ад латышоў, маўляў, чаму не ўзяў тайм-аўт? Адказваю: вы чаго? Паглядзіце запіс – за 3.40 ніхто не бярэ!

Шкада, што Мезін не прыехаў, шкада, што Валодзі Цыплакова не было... З імі мы выканалі б задачу. І судзейства было жахлівае – Грабоўскаму даюць пяць хвілін за тое, што ён наехаў на клюшку. Антоненку выганяюць на трэцяй хвіліне з лёду, уяўляеце? Гол забіваюць нагой – уся Латвія гэта бачыць, але ніводнага паўтору не было, – распавёў Захараў.