Усе навіны

Хакеістка «Мінчанкі» Кудраўцава: «Лічу, што ў жаночым хакеі ў Беларусі даб'юцца поспеху і яшчэ абгоняць Расію»

25 снежня, 23:41

Расійская хакеістка «Мінчанкі» Крысціна Кудраўцава падзялілася ўражаннямі ад чэмпіянату Беларусі.

– Мне 17 гадоў, займаюся хакеем каля 6 гадоў. Я з расійскага горада Ульянаўска. Займалася хакеем, гарэла гэтай справай, мне вельмі падабалася. Паступіла прапанова з Беларусі, я, канешне, пагадзілася. Для мяне было вельмі важна прыехаць сюды і паказаць сябе. Буду імкнуцца зрабіць гэта.

– Жаночая ліга ў Беларусі з'явілася толькі гэтай восенню. Да гэтага ў нас не было столькі каманд.

– Думаю, Беларусь ідзе ў правільным кірунку. Мужчынскі хакей тут дастаткова добра развіты. У Расіі развіты і мужчынскі, і жаночы. Але я лічу, што ў жаночым хакеі ў Беларусі даб'юцца поспеху і яшчэ абгоняць Расію. Я ўпэўнена ў гэтым. Беларусы – малайцы!

– Вы дэбютавалі ў нашым жаночым чэмпіянаце з другога кола. Якія ўражанні ад матчаў, ад каманд?

– Проста неверагодныя! Я шчаслівая. Гэта не перадаць словамі. Першая і другая гульні выдаліся для «Мінчанкі» не вельмі ўдалымі, але мы стараліся, паказвалі свой характар. Мне спачатку не атрымалася паказаць вынік, была ўсяго адна галявая перадача. А ў трэцім матчы ўжо закінула шайбу. Думаю, што расту на вачах, дадаю. Буду імкнуцца да таго, каб далей было толькі лепей.

– Матч з «Бярэзінай» аказаўся арэльным: спачатку вашы суперніцы вялі 2:0, затым «Мінчанка» выйшла наперад – 3:2. Чаго не хапіла, каб утрымаць пераможны лік?

– Я лічу, што нам усяго хапіла, мы былі камандай, рабілі ўсё для перамогі, мы яе заслужылі. Але нашыя памылкі прывялі да пройгрышу. Нават у вялікіх спартоўцаў бываюць няўдалыя серыі, так што мы не маркоцімся, а рыхтуемся да наступных гульняў! – сказала Кудраўцава.