Усе навіны

Віталь Пінчук: «Хачу ўжо ў лютым выйсці на лёд. Веру, што згуляю ў гэтым сезоне»

26 снежня, 15:51

Нападаючы мінскага «Дынама» Віталь Пінчук распавёў пра сваё здароўе.

Хакеіст атрымаў траўму ў матчы за зборную Беларусі.

– Пералом кiсцi. Тэрміны аднаўлення дакладныя назваць не магу, але буду старацца трымацца больш аптымістычна. Хачу ўжо ў лютым выйсці на лёд, наладжваю сябе на гэта, што косткі ў мяне хутчэй зажывуць. Веру, што згуляю ў гэтым сезоне дакладна, – сказаў Пінчук.