Усе навіны

Віталь Пінчук: «З усімі камандамі можна гуляць на роўных»

26 снежня, 18:26

Нападнік мінскага «Дынама» Віталь Пінчук распавёў пра задачы каманды ў гэтым сезоне.

– Задача «Дынама» ў гэтым сезоне – выйсці ў другі раўнд плэй-оф. Ці па сілах гэта «Дынама»?

– Вядома па сілах, з усімі камандамі можна гуляць на роўных, матч са «Спартаком» прайгралі з-за выдаленняў, драбнюткіх дэталяў. А так можна гуляць з усімі, думаю, у нас ёсць шанцы.

– Якія моцныя і слабыя бакі мінскага «Дынама» ў гэтым сезоне?

– Моцныя бакі – наша сістэма, стараемся ад яе не адыходзіць. Слабыя – рэалізацыя большасці, трэба над гэтым працаваць, – сказаў Пінчук.