Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «Гэта не першы раз, калі мы вядзем і саступаем, адбіваецца ўзровень майстэрства гульцоў»

7 студзеня, 19:49

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падзяліўся думкамі пасля паразы ад «Віцебска» (4:6) у матчы Экстралігі.

– Як і ў мінулым матчы, сёння нашыя спецбрыгады, у першую чаргу большасці, згулялі дрэнна. І, нажаль, выдаленні ў канцоўцы прывялі да прапушчаных галоў.

– Тры разы вялі ў ліку...

– Але гэта ні пра што не кажа. Весці ў ліку і выйграць, на жаль, у нас гэта не першы раз, калі мы вядзем і прайграем. Адбіваецца ўзровень майстэрства гульцоў, таму будзем нешта прыдумляць.

– Можа ёсць усё ж нейкія пазітыўныя моманты?

– Хлопцы біліся, малайцы, не ўсе вядома, але практычна ўсе. Тое, што забілі 4 галы, гуляючы 5 на 5, малайцы.

Сёння прыехалі заўзятары нас падтрымаць. Цяпер такі марозны час, на вуліцы вельмі холадна, але яны прыехалі. Вялікі ім дзякуй, рады іх бачыць, але, на жаль, не змаглі іх парадаваць, – сказаў Мацярухін.