Все новости

Павел Майсевіч: «Зборная Беларусі зараз магла б усіх здзівіць на чэмпіянатах свету па юніёрах, моладзі і дарослых»

11 студзеня, 20:29

Беларускі брамнік СКА Павел Майсевіч падзяліўся меркаваннем аб беларускіх хакеістах.

– У нас выдатнае пакаленне гульцоў, падрастае моцная моладзь. Упэўнены, калі нас вернуць на міжнародную арэну, наша каманда будзе вельмі баяздольнай, ды мы і зараз маглі б усіх здзівіць на чэмпіянатах свету па юніёрах, моладзі і дарослым і добра там выступіць.

Я думаю, у нас з'явілася вялікая колькасць добрых гульцоў, таму што ў нас развіваецца свая ліга, мінскае «Дынама» давярае моладзі, – сказаў Майсевіч.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.