Усе навіны

Мацярухін пасля 4:6 ад «Нёмана»: «Думаю, гледачам і заўзятарам падабаецца хакей, у які «Магілёў» гуляе»

13 студзеня, 21:51

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў паразу ад «Нёмана» (4:6).

– Хлопцы – малайцы. Добра гулялі, за выключэннем першага перыяду. Другі і трэці, я лічу, мы правялі нядрэнна. Зразумела, што былі памылкі як у нас, так і ў суперніка. Паказалі прыгожы хакей. Але мы гэты матч, на жаль, прайгралі, не дацярпелі да авертайма.

Крыўдна, што ў канцоўцы атрымалі такі гол. Я сказаў хлопцам, што павінна быць вялікая нацэленасць на вароты, больш трэба кідаць – не шукаць лішні пас, браць адказнасць на сябе. Малайцы, што не апусцілі рукі. Я спадзяюся, яны разумеюць, што ўсё роўна, які рахунак – гуляць можна заўсёды. Пры жаданні заўсёды можна вярнуцца ў гульню, як мы зрабілі гэта сёння. Дзесьці не пашанцавала проста.

– З чым звязаны такі пачатак? Шмат момантаў было каля нашай брамы…

– Пачатак быў жахлівым. Вельмі шмат індывідуальных памылак. На жаль, не атрымалася данесці да хлопцаў. Хоць заўсёды гаворым адно і тое ж, але, мабыць, гэтага мала. Напэўна, трэба пісаць кожнаму на лісціку асобна, каб яны чыталі, як нельга гуляць. Спадзяюся, яны гэта зразумеюць і ўсведамляюць. Гэта неабходна, каб перайсці на наступны ўзровень і рухацца наперад.

– Чым абумоўлены выбар галкіпера на сённяшні матч? Да гэтага была пераможная гульня ў Гафіуліна.

– У нас два моцныя брамнікі. Няма канкрэтна першага або другога, абодва – добрыя. Мы іх чаргуем, каб абодва былі ў гульні, у тонусе. Я б не сказаў, што нехта з іх мацнейшы. У нас ёсць матчы, калі і Зіна [Расціслаў Зінавенка], і Ільяс цягнуць. Учора Ільяс цягнуў, сёння – Зіна. Атрымліваецца, у гэтым плане яны нас трымалі ў гульні.

Сёння прыйшло вельмі шмат заўзятараў. Спадзяюся, іх будзе яшчэ больш. Думаю, што гледачам і заўзятарам падабаецца хакей, у які мы гуляем. Вялікі ім дзякуй за падтрымку! – сказаў Мацярухін.