Усе навіны

Бялевіч адзначыўся асістам у матчы супраць маскоўскага «Дынама»

13 студзеня, 23:06

Ніжагародскае «Тарпеда» разгромна прайграла маскоўскаму «Дынама» ў (1:6).

Беларускі форвард ніжагародцаў Андрэй Бялевіч адзначыўся асістам пры адзіным узяцці брамы «Тарпеда». Таксама ў гэтым матчы прымалі ўдзел галкіпер Іван Кульбакоў і абаронца Данііл Бокун.

У гэтым сезоне ў Бялевіча – 12 (6+6) балаў у 50 гульнях.