Усе навіны

Яўген Летаў: «Падвяла гульнявая дысцыпліна»

14 студзеня, 09:24

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб пераможным матчы з «Магілёвам» (6:4).

– Пачалі добра, але потым нас падвяла гульнявая дысцыпліна, якая вылівалася ў перайграныя змены. Супернік на гэтым нас накрываў, ствараў моманты і рэалізоўваў іх. Дамовіліся выйсці на трэці перыяд і згуляць па-іншаму, але, на жаль, ізноў жа, падводзіць нас дысцыпліна.

Пры ліку 4:4 гульня магла пахіснуцца як у адзін бок, так і ў іншы. Мы рады, што фартуна хіснулася ў наш бок, і што мы забілі патрэбныя галы, – сказаў Летаў