Усе навіны

Трэнер «Тарпеда» Ларыёнаў: «Нашых беларусаў на «Дынама» не трэба дадаткова настройваць»

15 студзеня, 10:06

Галоўны трэнер ніжагародскага «Тарпеда» Ігар Ларыёнаў распавёў пра беларусаў, якія гуляюць у яго камандзе.

– У вашай камандзе адразу тры беларусы, якія пастаянна ўдарна гуляюць з мінскім «Дынама». Збег абставінаў ці вы іх спецыяльна настройваеце на гэтыя матчы?

– Мы выдатна разумелі, што нашы хлопцы-беларусы будуць гуляць з «Дынама» з падвоенай матывацыяй. Гэта звычайная сітуацыя, якая адбываецца ў спорце ўвесь час. Іх не трэба дадаткова настройваць, бо кожны хоча сябе паказаць перад сваімі роднымі і блізкімі, якія прыйшлі на арэну ў Мінску. За дзень да гульні мы ведалі, што Кульбакоў будзе гуляць, і ў выніку ён не прапусціў. Бокун і Бялевіч у гэтым матчы ў нас былі асістэнтамі капітана, у нас на гэтай пазіцыі адбываецца пастаянная ратацыя, дзякуючы якой кожны хакеіст нашай каманды можа праявіць лідарскія якасці.

– Што вы можаце сказаць пра развіццё беларускага хакея, ці сочыце вы за ростам хакеістаў з беларускім пашпартам?

– Гэта трошкі іншы напрамак. У іх шмат гульцоў выступае ў розных камандах КХЛ. Маё разуменне такое: ёсць замежнікі, якія могуць дапамагчы, але ў той жа час нельга закрываць дарогу хлопцам-беларусам. У нас гэтыя трое хлопцаў запатрабаваныя – і Іван Кульбакоў, і Андрэй Бялевіч, і Даня Бокун. Гэта бачанне нашага трэнерскага штаба, плюс у нас трэнер-беларус (Эдуард Занкавец – Tribuna.com). Мы дапамагаем рухацца хлопцам наперад, каб яны развіваліся і не стаялі на месцы. Што адбываецца ў Беларусі – мне цяжка меркаваць. Гэтыя чатыры гульні, якія мы згулялі, не даюць мне падставу разважаць аб тых ці іншых задачах, якія стаяць перад камандай і краінай, – сказаў Ларыёнаў.