Усе навіны

Сяргей Стась: «У матчы з «Магілёвам» дрэнны першы перыяд правялі»

18 студзеня, 09:26

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Магілёвам» (7:2)

– Адназначна дрэнны першы перыяд правялі, брыдкі. Пасля яго пагаварылі з хлопцамі, забілі нядрэнныя галы, яны нас пачулі. Адзначу, што шмат хлопцаў хварэе, прыйшлося перакроіць шмат звёнаў, магчыма, гэта таксама наклала свой адбітак.

У першым перыядзе брыдка гулялі ў абароне, усё кудысьці беглі. Мы папярэджвалі, што «Магілёву» няма чаго губляць, яны добра гуляюць у нападзе, шмат забіваюць.

Нехта не пачуў, але своечасова паспеў перастроіцца. Коля Сусла важныя галы забіў, я думаю, што гэта быў такі пераломны момант, малайчына, – сказаў Стась.