Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «У «Магілёва» ёсць задача патрапіць у плэй-ін»

20 студзеня, 10:40

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў гульню супраць «Гомеля» (4:1).

– Не рабілі тых памылак, якія дапускалі ў першым матчы ў другім перыядзе, гэта, напэўна, самае галоўнае.

Зразумела, што памылкі заўжды будуць, яны і сёння былі, але не ў такой колькасці і не такія грубыя, як былі ў папярэдняй сустрэчы.

Усе хлопцы малайцы, я рады за іх і яны самі за сябе рады, хлопцы заслугоўвалі перамогу, выйгралі годна.

У нас ёсць задача патрапіць у плэй-ін, ніхто яе не адмяняў, таму рухаемся далей, да наступных матчаў, – сказаў Мацярухін.