Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Выконваю гульнявую дысцыпліну 59 хвілін і 59 секунд, а адну секунду не выконваю – і ўсё»

24 студзеня, 09:24

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб паразе ад «Хіміка» (2:4).

– Мне здаецца, нядрэнны атрымаўся матч па гульні. На жаль, не на нашу карысць, суперніка – з перамогай. Не можам мы на адным узроўні ўсе шэсцьдзесят хвілін праводзіць.

Шмат добрых момантаў было, якія не рэалізавалі, а супернік змог скарыстацца сваімі і забіў. Ёсць праблема з канцэнтрацыяй на працягу ўсіх 60 хвілін.

Вось выконваю я гульнявую дысцыпліну 59 хвілін і 59 секунд, а адну секунду не выконваю – і ўсё. Уся праца астатніх людзей перакрэсліваецца і ўсё абарочваецца адмоўным вынікам, – сказаў Палішчук.