Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «Стараліся данесці да гульцоў, што «Ліда» змагаецца за плэй-оф Экстралігі, але да брамніка «Магілёва» інфармацыя не дайшла»

25 студзеня, 10:09

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацерухін падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лідай» (1:2).

– Каментаваць няма чаго. Жудасная гульня з нашага боку. Як ні імкнуліся данесці да рабят, што гэта такая ж каманда, як і ўсе астатнія, якія таксама б'юцца за трапленне ў плэй-оф, у якіх таксама ёсць мэты.

Але сёння, відаць, практычна да ўсіх, акрамя нашага варатара, гэтая інфармацыя не дайшла. Сёння хутчэй за ўсё хлопцы думалі, што «мы сёння выйграем, будзе лягчэй». Відаць, лягчэй не было, і такі вось вынік, – сказаў Мацерухін.