Усе навіны

Трэнер «Ліды» Ламека: «Рэалізацыя нас падводзіць»

25 студзеня, 11:06

Трэнер «Ліды» Дзяніс Ламека падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Магілёвам» (2:1).

– Нядрэнны пачатак, добрая гульня была ў першым перыядзе. Моманты стваралі нядрэнныя, у большасці нядрэнна глядзеліся. Так, пакуль што рэалізацыя нас падводзіць, як і ў папярэднім матчы з «Юнацтвам». Будзем працаваць, шукаць выхады, як забіць пабольш шайб у гульні, – сказаў Ламека.