Усе навіны

Ігар Жылінскі: «Папярэджвалі хлопцаў, што ў «Дынама» апошнія шанцы ў барацьбе за плэй-ін. Ці дрэнна давялі, ці хлопцы не пачулі»

26 студзеня, 00:00

Галоўны трэнер аршанскага «Лакаматыва» Ігар Жылінскі пракаментаваў гульню з «Дынама-Маладзечна» (1:3) у матчы Экстралігі.

- Па зместу – гэта, напэўна, адна з найгоршых гульняў у нашым выкананні. Хаця ўчора на відэаразборы папярэджвалі хлопцаў, што ў суперніка адзін з апошніх шанцаў у барацьбе за зону плэй-ін. Ці дрэнна давялі, ці хлопцы не пачулі, але сёння дапусцілі вельмі шмат грубых памылак, часткай з якіх супернік скарыстаўся. А мы, у сваю чаргу, пакуль лічым не галы і ачкі, а небяспечныя моманты і кідкі па варотах. З адным-двума галамі вельмі цяжка дабіцца перамогі. Толькі праз працу і праз рэалізацыю момантаў, іншага шляху няма.

Задача перад намі застаецца тая ж. Будзем чакаць гульцоў, якія зараз у лазарэце. Будзем рабіць перастаноўкі ў складзе, шукаць нейкія варыянты ўзмацнення, – распавёў Жылінскі.