Усе навіны

Палішчук пра перамогу над «Лакаматывам»: «Складаная гульня – пасля такой чарады пройгрышаў, негатыўнай інфармацыі, якую льюць «добразычліўцы»

26 студзеня, 00:10

Галоўны трэнер маладзечанскага «Дынама» Аляксандр Палішчук выказаўся пра перамогу над аршанскім «Лакаматывам» (3:1) у чэмпіянаце Беларусі.

– Складаная гульня – пасля такой чарады пройгрышаў, такой колькасці негатыўнай інфармацыі, якую льюць на каманду «добразычліўцы». Хлопцы малайцы, усё ж такі. Праяўляюць характар. Не сядзяць, не кіснуць. Трэба аддаць ім належнае – добрая праца. Папрацавалі – выйгралі. І заўзятараў хочацца павіншаваць з перамогай, яны гэтага зачакаліся, – падзяліўся Палішчук.