Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Не спадабалася вялікая колькасць непатрэбных выдаленняў у матчы з «Лакаматывам»

28 студзеня, 10:16

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў матч з «Лакаматывам» (3:0).

– Каманду і балельшчыкаў віншую з перамогай! Вельмі прыемна было бачыць столькі нашых заўзятараў у Оршы. Жадаю сказаць дзякуй ад усёй каманды, яны нам дапамаглі, дадалі эмоцый.

Не спадабалася вялікая колькасць непатрэбных выдаленняў. У той жа час спадабалася, як гулялі брыгады меншасці. Брамнік – малайчына, выручыў нас, – сказаў Касцючонак.