Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Не ведаю як іншым, але мне вельмі сорамна перад заўзятарамі за вынік»

30 студзеня, 23:59

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук выказаўся пра дамашнюю паразу ад «Магілёва» (2:4) у Экстралізе.

– Палова гульні проста правалена. Быў усплёск у сярэдзіне другога перыяду, але гэтага недастаткова для перамогі.

– «Пачынаем і прапускаем» – так часта выглядае тэкставая трансляцыя матчаў каманды. І сёння, і з «Віцебскам»...

– Па ліку, але не па гульні. У Віцебску зусім іншы характар быў. Каманда гуляла. Я не ведаю, што з хакеістамі здарылася сёння. Не гулялі палову матча.

– У такім выпадку, як матываваць гульцоў?

– Не ведаю, якая можа быць матывацыя.

– Адсутнічаюць некалькі гульцоў. У прыватнасці, такія важныя для каманды абаронцы, як Мацюшэнка і Буйніч.

– Хварэюць. Вірусы. Сёння ў нас было 5 абаронцаў, і гэта таксама накладвае адбітак.

– У варотах трэцюю гульню запар гуляе Іван Лушчык. Чым прадыктаванае рашэнне?

– Заслужыў давер. Чаму яму не давяраць, калі ён выцягвае?

– Фан-сектар сёння быў гучным. Што скажаце тым, хто прыходзіць падтрымаць каманду?

– Перад заўзятарамі сорамна за вынік. Не ведаю, як іншым, а мне вельмі сорамна, – сказаў Палішчук.