Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Пасля 4:1 у матчы з «Лакаматывам» паверылі ў перамогу і пачалі не ў той хакей гуляць»

31 студзеня, 22:48

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем пра матч з «Лакаматывам» (5:3).

– Сёння была добрая рэалізацыя момантаў, але былі і пэўныя праблемы. Госці мелі нядрэнныя магчымасці вызначыцца, але нам спадарожнічаў поспех.

Першы перыяд у нас абсалютна не атрымаўся, але потым памянялася гульня, пасля 4:1 паверылі ў перамогу і пачалі не ў той хакей гуляць, які быў раней. Задаволеныя, што дабіліся вікторыі, закінуўшы пяць шайб, – сказаў Пушкоў.