Усе навіны

Дзяніс Ламека: «Хімік» мог зачыняць матч раней»

31 студзеня, 22:58

Трэнер «Ліды» Дзяніс Ламека пракаментаваў матч супраць «Хіміка» (1:2).

– Суперніка з перамогай. Добры, напружаны матч. Дзве памылкі ў пачатку матча крыху нас падкасілі. Рабяты – малайцы: сабраліся, забілі патрэбны гол. Былі ў нас моманты, каб лік зраўняць, але зноў падвяла рэалізацыя.

У трэцім перыядзе супернік згуляў па ліку, прычым мог зачыняць матч раней і не даводзіць яго да нервовай канцоўкі, – сказаў Ламека.