Усе навіны

Дзяніс Ламека: «Пачатак матчаў у «Ліды» не атрымліваўся»

2 лютага, 23:26

Трэнер «Ліды» Дзяніс Ламека падвёў вынік паядынку супраць «Лакаматыва» (5:2).

– У апошні час пачатак матчаў у нас не атрымлівалася, таму была ўстаноўка, стартаваць добра. На жаль, не атрымалася: ізноў памылка і мы ўжо прайграем. Добра, хлопцы сабраліся. Другі перыяд пачалі цяжка, бо ў яго пачатку страцілі ключавога абаронцу – Максіма Камянькова. Ён атрымаў траўму. Прыйшлося гуляць ва ўсечаным складзе.

Удала закінулі. Яшчэ раней казаў хлопцам, што трэба часцей кідаць і працаваць ля варот суперніка. Задача на заключны перыяд – стражэй дзейнічаць у абароне.

Недзе пераходзілі на гульню ў дзве пары абаронцаў, у канцоўцы выпускалі больш вопытных хлопцаў. Пры гэтым атрымалася добра згуляць наперадзе, падлавілі суперніка на контратаках, – сказаў Ламека.