Усе навіны

Віталь Пінчук: «Упэўнены, калі зборная Беларусі вернецца на ЧС, шмат каго здзівіць»

4 лютага, 12:16

Нападаючы мінскага «Дынама» Віталь Пінчук падзяліўся думкай аб адхіленні зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Шкада, што заходнія палітыкі зараз не пускаюць нас на чэмпіянат свету.

– Вельмі! Тым больш у нас падрастае плеяда маладых класных гульцоў. Упэўнены, калі вернемся, шмат каго здзівім. Ужо зараз канкурэнцыя за месца ў складзе зборнай абяцае быць вялізнай, а кожны з хлопцаў палічыць за гонар выйсці на пляцоўку і біцца за краіну, – сказаў Пінчук.