Усе навіны

Павел Майсевіч: «Паехаў на зборы моладзевай зборнай Беларусі, а мне тэлефануюць з СКА і кажуць вяртацца»

4 лютага, 19:36

Беларускі галкіпер СКА Павел Майсевіч распавёў пра дэбют за асноўную каманду.

– Для мяне было здзіўленнем, калі я паехаў на зборы моладзевай зборнай Беларусі, а мне тэлефануюць і кажуць вяртацца. Тады мне сказалі, што я буду ў запасе, другім на гульні. Атрымалася так, што мне ўдалося дэбютаваць і добра адыграць. Але ў СКА вельмі моцная канкурэнцыя на пазіцыі брамніка.

Бачыў, што паставіў рэкорд па працягласці сухой серыі, але не звяртаў увагі на гэта. Разумеў, што яна не будзе вечнай і калі прапусціў, то не знерваваўся. Для мяне сезон складваецца добра, бо мне даюць гуляць супраць не самых моцных супернікаў. Тут ёсць майстравітыя галкіперы, якія дапамагаюць мне.

У параўнанні з МХЛ і ВХЛ тут усё адрозніваецца. Мне дапамаглі ўліцца ў калектыў і пастаянна падказваюць на гульнях і на трэніроўках. Падчас камерцыйных паўзаў мне падказвае трэнер як дзейнічаюць супернікі. І Мікіта Серабракоў падказвае як у той ці іншай сітуацыі лепш згуляць, – сказаў Майсевіч.