Усе навіны

Ігар Жылінскі: «Праз перамогу над «Нёманам» «Лакаматыву» павінна прыйсці ўпэўненасць»

5 лютага, 08:01

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (3:2 ПБ).

– Патрэбная, проста неабходная для нас перамога ва ўсіх адносінах: і ў псіхалагічным плане, і ў турнірным – павінна праз гэтую перамогу прыйсці ўпэўненасць да хлопцаў. Чыста камандная перамога, хоць і па булітах, – сказаў Жылінскі.