Усе навіны

Станіслаў Корабаў: «У Экстралізе не бывае слабых каманд»

5 лютага, 08:14

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў пракаментаваў мінулы паядынак супраць «Брэста» (2:3 ПБ).

– Каманду суперніка – з перамогай! Былі ў нас добрыя моманты і напады. Рады, што выцягнулі гэтую гульню з 0:2 і ўзялі бал. Добра, што хлопцы не апусцілі рукі і забілі на апошніх хвілінах.

– За апошні час часта сустракаліся з «Брэстам» у гасцях, але здабылі толькі адзін бал.

– Так, «Брэст» – гэта няўступлівая каманда, прамы канкурэнт. З імі заўсёды цяжкія гульні, недзе яны нас кусаюць, недзе мы іх. У Экстралізе не бывае слабых каманд. – сказаў Корабаў.