Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «У матчы з «Хімікам» два перыяды былі сумныя»

5 лютага, 08:49

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (3:2 Б).

– Віншую заўзятараў з перамогай! Добрая гульня ў выкананні абедзвюх каманд, хай і крыху сумнымі былі першыя два перыяды. Былі ў нас моманты, якія трэба было рэалізоўваць, каб не высвятляць пераможцу ў авертайме і ў серыі булітаў. У цэлым, хлопцы паказалі тое, што ад іх патрабавалі, – сказаў Пушкоў.