Усе навіны

Бацька жлобінца Рымашэўскага пра расiйскі пашпарт сына: «Нас вымусілі абставіны. З ФХБ тэлефанавалі адзін раз»

9 лютага, 23:00

Трэнер жлобінскага ЦАР Сяргей Рымашэўскі патлумачыў, чаму сын Ягор, будучы ўраджэнцам Беларусі, прыняў расійскае грамадзянства для гульні ў маскоўскім «Дынама».

– На міжнароднай арэне Ягор прадстаўляе Расію. Гэта ўжо канчаткова?

– Усё магчыма. Ніхто не ведае, як будзе жыццё.

– Гуляць за Расію – гэта яго выбар?

– Прыняць расійскае грамадзянства нас вымусілі абставіны. Самі разумееце, што ў Расіі ніхто не хоча развіваць чужых гульцоў.

– Ці выходзілі на вас з Федэрацыі хакея Беларусі з прапановай зайграць Ягора за зборную?

– Адзін раз тэлефанавалі. Хацелі, каб ён паехаў з юніёрскай зборнай Беларусі на турнір у Аўстрыю. Але ў «Дынама» ў той час былі гульні першынства Расіі або чэмпіянату федэральных акруг. Ягор проста не мог адлучыцца і падвесці каманду. Яшчэ выходзіў на сувязь хакейны агент – здаецца, у 2021 годзе. Прапаноўваў свае паслугі. Іншых званкоў з Беларусі не ўзгадаю, – адзначыў Рымашэўскі.