Усе навіны

Ратэнберг пра паводзіны юнацкай зборнай РФ на Кубку Будучыні ў Беларусі: «Нам скандалы не патрэбныя. Але ўсё павінна быць сумленна»

11 лютага, 16:49

Віцэ-прэзідэнт федэрацыі хакея Расіі Раман Ратэнберг пракаментаваў паводзіны зборнай Расіі U-18 на Кубку Будучыні ў Беларусі.

Маладзёжная зборная Беларусі перамагла юніёрскую зборную Расіі з лікам 6:5.

Хакеісты зборнай Расіі дэманстратыўна адмовіліся ад узнагарод пасля завяршэння гульні, як сцвярджаецца, з-за дзеянняў арбітраў. Расейскія брамнік і нападаючы адмовіліся прымаць узнагароды як лепшыя гульцы турніру ў сваіх амплуа. Капітан каманды Ягор Сурын пакінуў на лёдзе прыз за другое месца на турніры.

Як вы ацанілі момант, калі расейскія юніёры пакінулі ўзнагароды за срэбра на турніры ў Менску, таму што былі незадаволеныя судзействам?

– Заўсёды трэба трымаць удар. Заўсёды няпроста, і я выдатна гэта разумею. Тут трэба звярнуцца да прафесіяналаў. Напэўна ёсць пытанні, якія трэба разабраць – і па судзействе, у першую чаргу. Як я разумею, у гульцоў былі пытанні якраз да арбітраў.

Пры гэтым мы вельмі паважаем нашых калегаў. І вельмі ўдзячныя магчымасці, што мы можам гуляць з беларусамі і са зборнай Казахстана. Яны – нашы сябры, і мы разам развіваемся.

Прафесіяналы ўсё разбяруць. Але ў любым выпадку трэба трымацца дысцыпліны і хакейнай культуры. Устаноўкі пакідаць прызы ад трэнераў зборнай не было. І нам скандалы не патрэбныя. Але ўсё павінна быць сумленна.

Я думаю, будзе зроблена нейкая выснова з гэтай сытуацыі. А так мы ідзём наперад. Усё, што не забівае, робіць нас мацнейшым, – сказаў Ратэнберг.