Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Перамогі над «Нёманам» не было б без забітых шайб»

12 лютага, 23:50

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падвёў вынік пераможнага матчу супраць «Нёмана» (6:2).

– Заўзятараў з перамогай. Магу пахваліць спецбрыгаду меншасці, палову перыяду выдужалі. Брамнік выдатна спрацаваў: у суперніка было шмат момантаў, якія Лушчык не даў рэалізаваць. Перамогі не было б без забітых шайб. Нападаючыя справіліся сёння. Задаволены вынікам, – сказаў Палішчук.