Усе навіны

Кодзі Кэран: «Трэба выканаць сваю справу, каб афіцыйна аформіць выхад у плэй-оф»

13 лютага, 12:50

Абаронца мінскага «Дынама» Кодзі Керан пракаментаваў будучую гульню з «Віцязем».

«Добра правялі ранішнюю раскатку. Сканцэнтраваны перад матчам. Трэба выканаць сваю справу, каб афіцыйна аформіць выхад у плэй-оф. На працягу ўсяго матчу трэба паказаць добрае старанне і працаздольнасць, рабіць правільныя рэчы. Усе разумеюць, што гэта важная гульня. У КХЛ на любым этапе сезона не можа быць прахадных матчаў. Так што трэба быць сфакусаванымі», – сказаў Керан.