Усе навіны

Стась пра інцыдэнт з юніёрскай зборнай Расіі: «Так рэагаваць – нельга. Гэта проста непрыгожа»

14 лютага, 21:04

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў інцыдэнт з удзелам хакеістаў юніёрскай зборнай Расіі (U-18) пасля паражэння ад беларусаў на «Кубку будучыні» ў Мінску (6:5).

«Гэта пытанне выхавання. Як бы тамака што ні складалася па ходзе матчу, так рэагаваць адназначна нельга. Гэта проста непрыгожа.

Ці быў прыхват з боку арбітраў, на які намякалі расейцы? Цяжка ацэньваць той ці іншы эпізод удалечыні ад таго, што адбываецца – трэба знаходзіцца бліжэй да лёду. Але, ведаеце, калі мы гулялі ў Расіі, паверце, судзейства там было, скажам так, прыстойна хатнім. І, колькі сябе памятаю, у Расіі яно такім было заўсёды», – сказаў Стась.