Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Лiк паказвае, што ў «Брэста» хакей лепш выглядаў»

14 лютага, 22:55

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў матч з «Брэстам» (1:3).

– Лiк паказвае, што ў суперніка хакей лепш выглядаў. Гуляючы столькі ў меншасці, цяжка перамагаць. Калі давалі нам шанцы, мы большасць не забівалі.

– З чым звязваеце вялікую колькасць выдаленняў?

– Не ўсе выдаленні я магу пракаментаваць.

– Калі меркаваць па гульні, у якіх кампанентах былі горш ці лепш суперніка?

– Сёння ў нас не знайшлося лідэра.

– Наколькі каманда матываваная перамагаць у далейшых сустрэчах?

– Пакуль ёсць шанцы на плэй-ін мы будзем змагацца, – заявіў Палішчук.