Все новости

Раман Юпатаў: «У матчы з «Металургам» не знайшлося лідара»

16 лютага, 10:51

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (1:2).

– Сустрэча нам не ўдалася ў многіх кампанентах: быў дастаткова бязладны хакей, шмат чаго не атрымлівалася. Слаба адпрацавала каманда ва ўсіх зонах, не было нацэленасці на браму. Канцоўка матчу, калі была большасць, паказала, што не знайшлося лідара ў гульні, які ўзяў бы на сябе адказнасць гэтага вырашальнага кідка.

За дзве хвіліны ні разу не кінулі па варотах – гэта паказчык таго, што ў першую чаргу трэба гуляць камандай, калі мы хочам перамагаць, – сказаў Юпатаў.