Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «Брамнiк «Магілёва» здзейсніў цуды ў матчы з «Гомелем»

16 лютага, 11:14

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (4:2).

– Заслужылі перамогу! Рады за іх, рады, што ўзялі два ачкі. Гульня цяжкая была. Нас у другім перыядзе Расціслаў Зінавенка падцягнуў, пакінуў у гульні. Прыгажун, малойчык!

Потым яшчэ, гуляючы ў большасці, два разы на нуль засталіся. Незразумела, што здарылася. Зноў жа, нас Зіна пакінуў у гульні.

Гэта тыя моманты былі, калі брамнік здзейсніў цуды. Паўтаруся, хлопцы – малайцы, у меншасці выстаялі. Прыемна, што рэалізавалі дзве большасці.

Добра, што працуе кампанент. Усе біліся 60 хвілін. Усе цудоўна разумеюць, за што. І самае галоўнае, што ўсе ведаюць і вераць, што яшчэ ёсць магчымасць патрапіць у плэй-ін. Ніхто рукі не апускае, – сказаў Мацярухін.