Усе навіны

Сяргей Стась: «Ні прыняць, не аддаць. Быццам гульцоў «Гомеля» пераапранулі ў іншыя майкі»

16 лютага, 11:21

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў матч з «Магілёвам» (2:4).

– Каментаваць няма чаго. Ні прыняць, ні аддаць, ні кантролю шайбы, ні пас не аддаць... З чым гэта злучана? Не ведаю.

Спытаў у іх, як так, чаму такая пачварная гульня. «Магілёў» – для іх вось гэта ў галаве сядзіць, мусіць, і складана перабудавацца. Гэта не прычына.

А так нічога не атрымлівалася – ні прыняць, ні аддаць. Не было ні першага пасу, абаронцы не маглі аддаць, нападаючыя – прыняць. Я такога даўно не бачыў. Можа, добра ў паўзе папрацавалі, але спадзяюся, што гэта іх адпусціць.

Мы думаем пра плэй-оф, таму моцна заганяцца не будзем на гэты конт. Цяпер усе думкі аб гэтым.

– Пятае паражэнне запар. Можа, гэта неяк адбіваецца на камандзе, на гульні?

– Не думаю. Мы правялі добрыя матчы ў Салігорску, выдатны матч дома з Віцебскам. Чамусьці з такімі супернікамі ў нас атрымліваецца гуляць. Я нават папракнуць хлопцаў не магу ў гэтых гульнях.

Там трошкі нейкую канцэнтрацыю гублялі, але сёння... Быццам маю каманду пераапранулі ў іншыя майкі, – сказаў Стась.