Усе навіны

Трэнер «Віцебска» Юпатаў: «Забралі Аршанскі раён – цяпер ён наш»

17 лютага, 21:26

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў перамогу над «Лакаматывам» (2:0).

– Заўзятарам нашым дзякуй. Гулялі сёння, можна сказаць, на хатняй арэне. Забралі Аршанскі раён – цяпер ён наш:)

Па гульні – добры быў рух, мелі месцамі нядрэнныя моманты. Але, усё роўна ў нас ёсць два нюансу з якімі мы пакуль не можам справіцца, наладзіць. Але, я думаю, хлопцы дасведчаныя, яны ўсё гэта разумеюць. Будзем над гэтымі нюансамі далей працаваць: цярпенне і працу ўсё ператруць. Рухаемся ў напрамку дома. Усім дзякуй, – сказаў Юпатаў.