Усе навіны

Віталь Пінчук: «Ці будзе падобны матч з «Нафтахімікам» на першую гульню з імі? Спадзяюся не. Не хацелася б адыгрывацца»

20 лютага, 12:42

Форвард мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пракаментаваў маючы адбыцца матч з «Нафтахімікам».

– Усё добра. Рыхтуемся да гульні. Рады, што вярнуўся ў склад і гуляю ў хакей.

– У цябе была паўза з-за траўмы. Якое было адчуванне пасля першай гульні?

– Засумаваў па хакеі, па драйве падчас гульні і пасля яе. У тым матчы з «Віцязем» выйгралі – гэта самае галоўнае. Таму толькі пазітыўныя эмоцыі. Два месяцы ўзмоцнена трэніраваўся, можна сказаць, што прайшоў яшчэ адну перадсезонку. Як быццам нанова пачаў сезон.

– Сёння матч з «Нафтахімікам». Ці будзе яна падобная на першы матч з гэтай камандай, які адкрываў сезон?

– Спадзяюся, што не. Не хацелася б адыгрывацца. Лепш самім адкрыць рахунак і кантраляваць гульню.

– Шмат змен у складзе. Што будзе новае?

– Буду гуляць у іншым спалучэнні.

– Ты вярнуўся на «Менск-Арэну». Чаго чакаеш?

– Хачу ўжывую з лёду паслухаць «Сівую ноч». Для гэтага трэба выйграваць. Будзем рабіць усё дзеля гэтага. Упэўнены, будзе класная падтрымка ад нашых заўзятараў, – сказаў Пінчук.