Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «Гульня з «Віцебскам» нам сёння давалася цяжка. Не хапіла часу зраўняць рахунак»

21 лютага, 22:46

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў матч з «Віцебскам (2:3).

– Цяжкая гульня. Першы перыяд, нажаль, з колаў правалілі. У другім і трэцім крыху дадалі. Гульня нам сёння давалася цяжка, хлопцы малайцы, забілі два галы, але першы перыяд згулялі не так добра, як маглі б – гэта дало аб сабе ведаць. Не хапіла нам часу прачнуцца і зраўняць лік.

– Можна сказаць, усё сапсаваў першы перыяд?

– Прэтэнзіі ёсць да гульцоў, яны разумеюць да якіх менавіта. Яны павінны лепш паказваць сябе на лёдзе, за сабой каманду паводзіць. Не першы матч гэтых гульцоў, нажаль, не было відаць. Па прыездзе паглядзім відэа, разбяром памылкі і будзем рыхтавацца да гульні са «Жлобінам». Хацелася б падзякаваць балельшчыкам, якія прыехалі сёння. Іх было мала, але яны прыехалі, падтрымлівалі нас. На жаль, не ўдалося парадаваць іх, – сказаў Мацярухін.