Усе навіны

Раман Юпатаў: «Перамога над «Магілёвам» патрэбна была больш, чым паветра»

21 лютага, 22:53

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаметаваў перамогу над «Магілёвам» (3:2).

– Рады перамозе, добры першы перыяд, а далей абыдземся без каментароў.

– Каманда піша новую гісторыю...

– Стромка, класна. Паглядзім, чым скончыцца гэтая ўся гісторыя. Завошта кахаю сваю каманду, так гэта што заўсёды перад кожным перыядам не ведаеш які будзе сцэнар. Я іх і кахаю за гэта. Усе малайцы.

Мяркую, нас за гэта хутка пачнуць любіць яшчэ больш. Не адзін балельшчык, дзякуй вялікі ім за падтрымку, думаю, заўсёды ў напружанні ў нашых матчах. Галоўнае завяршаць прыгожа, галоўнае – перамога. Яна нам сёння патрэбна была больш, чым паветра, – сказаў Юпатаў.