Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Матч для «Металурга» складаўся не так, як мы хацелі, «Лакаматыў» нагнятаў – было цяжка»

21 лютага, 23:50

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў вынік матчу супраць «Лакаматыва» (3:1).

– Матч для нас складаўся не так, як мы хацелі. Мы хацелі адно, дамаўляліся аб гэтым з камандай, але падстроіліся пад гульню суперніка і самі сабе стварылі праблемы. Сапернік нагнятаў – было цяжка.

Удала двойчы закінулі ў пачатку сустрэчы. У канцы рэалізавалі большасць – і ўжо тады фактычна стала ясна, што выйграем. Такія матчы таксама трэба праходзіць – давесці да перамогі тады, калі нешта не атрымліваецца. Перамогі ў такіх матчах гартуюць больш, чым паразы. У цэлым, мы задаволены і рады. Праз дзень гульня з «Магілёвам» – лаяцца моцна не будзем.

Зразумела, дзякуй нашым заўзятарам. Вельмі гучна спявалі сёння, крычалі, былі з намі да канца і заслужылі гэтую перамогу.

– Усё ідзе да таго, што ў плэй-оф «Металург» згуляе з «Юнацтвам». Якія думкі на гэты конт?

– Цяпер абсалютна ніякіх думак. Да плей-оф яшчэ даволі далёка. Цяпер важна набраць форму праз добрую гульню, аднавіцца, правільна падысці фізічна, астудзіць галаву і працаваць на перамогі.

– Максім Лемяшэўскі закінуў і адразу ж атрымаў пашкоджанне.

– У Макса звыклы вывіх пляча. Гэта такая траўма, якая ўвесь час паўтараецца. У мяне іх было толькі на правым плячы штук 100-200. На левым таксама былі. Непрыемная траўма, баліць. Каб яе пазбавіцца, трэба аперацыю рабіць. Калі гэта адбываецца першы раз, гулец выпадае на месяц. Але ў Максіма гэтае пашкоджанне не ўпершыню, таму праз тыдзень чакаем яго ў страі, – сказаў Краўчанка.