Все новости

Мароз, Сацiшвілі і Жыхараў вярнуліся ў мiнскае «Дынама»

26 лютага, 11:35

Гульцы Вадзім Мароз, Данііл Сацішвілі і Мікіта Жыхараў прысутнічалі на ранішняй раскатцы мінскага «Дынама» перад гульнёй са «Спартаком».

Раней хакеісты былі камандзіраваны ў «Дынама-Шыннік».

Мароз у цяперашнім сезоне правёў 62 матчы за мінскае «Дынама», у якіх набраў 22 (11+11) балы, у Сацішвілі – 10 (9+1) ачкоў у 54 сустрэчах. Жыхараў мае ў актыве адзін вынiковы бал у 21 матчы КХЛ.