Усе навіны

Трэнер «Хіміка» Корабаў: «Важна было добра скончыць рэгулярны чэмпіянат, каб з добрым настроем падысці да плэй-ін»

28 лютага, 13:01

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў пракаментаваў вынік матчу супраць «Дынама-Маладзечна» (5:1).

– Усіх з перамогай! Важна было скончыць рэгулярны чэмпіянат на мажорнай ноце, каб падняць эмацыйны фон і з добрым настроем падыходзіць да важных матчаў плэй-ін. Хлопцы малайцы, але гэтыя гульні трэба забыць і пачынаць усё з чыстага ліста, бо наперадзе зусім іншыя матчы будуць.

Хочацца сказаць балельшчыкам вялікі дзякуй, сёння была добрая атмасфера. Карыстаючыся выпадкам: запрашаем вас на матчы плэй-ін, нам будзе вельмі патрэбная ваша падтрымка.

– Падвядзіце вынік рэгулярнага сезона.

– Цяпер ёсць шмат недахопаў і памылак. Ёсць над чым працаваць. Вынікі будзем падводзіць крыху пазней, а цяпер будзем старацца выходзіць у плэй-оф.

– А што можаце сказаць аб гульні каманды ў цэлым?

– Мы ўжо не раз адзначалі, што былі і вельмі добрыя гульні, у тым ліку і з лідарамі чэмпіянату, але і былі адкрыта правальныя. Я б апісаў нашу гульню як хвалепадобную. То бок, можам гульню, дзве, тры адыграць добра, а дзесьці праваліцца. Трэба дадаваць самавітасці, гуляць выразна і па заданні. Тады будзе нашмат лягчэй, – сказаў Корабаў.