Усе навіны

Трэнер «Брэста» Пушкоў: «Самаўпэўненасць гульцоў і прывяла да прапушчаных шайбаў»

28 лютага, 13:22

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў распавёў пра сустрэчу з «Лакаматывам» (4:3).

– Вельмі часта бывае, што калі каманда на працягу двух перыядаў рэзультатыўна гуляе, то ў трэцім перыядзе адбываецца падобнае. Здаецца, нібыта выйграны матч, але гульня доўжыцца 60 хвілін. Была размова з хлопцамі, расказаў шмат момантаў, што так можа быць, але самаўпэўненасць, якую гульцы сталі адчуваць па ходзе гульні, і прывяла да прапушчаных шайбаў у нашы вароты.

– Пазбегнуць гэтага было немагчыма?

– Трэба проста не дапускаць памылкі.

– У якой гатоўнасці брэсчане падыходзяць да плэй-ін?

– Лічу, што мы ў добрай форме і гатовыя да гульняў.

– Наколькі важна было сёння здабыць перамогу, улічваючы, што хутка плэй-ін?

– У нас абсалютны акцэнт на тым, што трэба дамагацца перамогі ў кожным матчы. Скончыць рэгулярны чэмпіянат вікторыяй – гэта заўсёды прыемна. Перамогі надаюць сілы і ўпэўненасць у наступных матчах. Сёння важна было выйграць. Добра, што гульня з аршанцамі склалася менавіта так. Сапернік, закінуўшы тры шайбы ў апошнім перыядзе, даў нам зразумець, што трэба заўсёды быць дысцыплінаванымі і трымаць сваю лінію, – сказаў Пушкоў.