Усе навіны

Віталь Пінчук: «У серыі з масквічамі трэба больш накідаў, рабочых галоў»

2 сакавіка, 11:39

Форвард мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пракаментаваў матч плэй-оф КХЛ супраць маскоўскіх аднаклубнікаў.

– Трэнеры кажуць, што немагчыма навучыць забіваць, гэта ўсё прыйдзе само, Трэба Адчуць, з якой пазіцыі табе зручней будзе кідаць.

Маскоўскае »Дынама« гуляе ў абарончы хакей, трэба больш накідаў, рабочых галоў. У іх буйныя хакеісты, нам трэба будзе выйграваць адзінаборствы, калі ў цябе будзе шайба, табе будзе прасцей.

У нашых апошніх гульнях ужо бачная пэўная карціна, як трэба згуляць у абароне і ў атацы, трэба старацца прытрымлівацца сістэмы, у індывідуальным майстэрстве абыграць масквічоў будзе цяжка, таму што там хлопцы майстравіцей, – сказаў Пінчук.