Усе навіны

Станіслаў Корабаў: «У матчы з «Лакаматывам» была сапраўдная мужчынская барацьба»

2 сакавіка, 22:33

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лакаматывам» (2:3).

– Абедзве каманды паказалі добры хакей. Ніхто не хацеў саступаць, была сапраўдная мужчынская барацьба. Недзе мы валодалі ініцыятывай, недзе сапернік яе перахапляў. Валідольны матч атрымаўся.

Быў момант, які трэба было завяршаць, але, як гэта звычайна і бывае, атрымалі контратаку, завошта нас супернік і пакараў. Але нічога страшнага. Так, недзе ўскладнілі сабе жыццё, але зараз едзем у Оршу і будзем змагацца там да канца, – сказаў Корабаў.